У Мінску за антысанітарыю аштрафавалі 25 кавярняў

29.06.2011 / 11:14

Аб гэтым расказаў кіраўнік Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, галоўны санітарны лекар сталіцы Іван Вайтовіч.

І.Вайтовіч паведаміў, што за апошнія два тыдні спецыялісты праверылі 105 гандлёвых кропак, 2 прадпрыемствы па вытворчасці кандытарскіх вырабаў, 43 гандлёвыя кропкі на рынках. 12 складоў і 33 аб’екты грамадскага харчавання. У выніку за антысанітарыю былі аштрафаваныя 84 супрацоўнікі згаданых устаноў, а парушэнні былі выяўленыя на абсалютнай большасці з іх.