У кіроўцы джыпа, які сігналіў удзельнікам гулянняў, забралі правы

15.06.2011 / 20:38

Як паведамілі відавочцы карэспандэнтам «НН», каля гатэля «Еўропа» у аднаго з кіроўцаў, які сігналіў з свайго джыпа ўдзельнікам гулянняў, забралі правы. Ён абураўся дзеяннямі ДАІ, спрабаваў высветліць, за што яго караюць, а таксама чаму для людзей перакрытыя вуліцы. Вакол спрэчкі сабраўся натоўп у некалькі дзясяткаў чалавек. Міліцыянты павялі чалавека з сабой, але пасля адпусцілі.

СМ