Асуджаным за ўчарашнюю акцыю «Стоп-бензін» ужо збіраюць грошы на штрафы

Дапамагчы можна праз перавод на адпаведны рахунак, вэб-мані, альбо асабіста.

08.06.2011 / 14:26

Пачаўся збор сродкаў для аплаты штрафаў удзельнікам учарашняй акцыі «Стоп-бензін».
На сайце арганізатараў з’яўляецца інфармацыя, якім чынам можна пералічыць грошы. Абмеркаванне аказання дапамогі ідзе і ў суполцы «Стоп-бензін» у сацыяльнай сетцы вконтакте. На 9 чэрвеня запланаваная таксама асабістая сустрэча арганізатараў з усімі ахвотнымі падтрымаць грашова затрыманых аўтааматараў.

Дапамагчы можна звярнуўшыся па тэлефоне (+375 25) 630 44 74, WebMoney Transfer з WM-ідэтыфікатарам WMID: 928408766738,

рахунак у BLR — B788559968772, рахунак у EURO — E166456855047, рахунак ў расійскіх рублях — R157981413852, у амерыканскіх далярах — Z302156402233.

Жадаючых паўдзельнічаць у выплаце штрафаў вельмі шмат. Форумы буйнейшых незалежных інфармацыйных рэсурсаў літаральна забітыя падобнымі прапановамі. «Трэба арганізаваць збор грошай, каб кампенсаваць, як таму хлопцу, што заступіўся за безбілетніка перад міліцыяй», піша на форуме nn.by карыстальнік Zmicier.

Нагадаем, што штрафы атрымалі ўжо Зміцер Кавалгін — 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў) паводле ч.1 арт 2334 АПК РБ за «ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні» (судзіў яго суддзя Ясяновіч Л.Ф.), Алеся Макась і А.Рэдзькін — аштрафаваныя на 15 базавых (525 тысяч рублёў), Павел Груздзіловіч — на 700 тыс. рублёў (20 базавых), сума штрафу І.Прыбыльскага пакуль невядомая.

АП