Нацбанк павыcіў стаўку рэфінансавання да 16% гадавых

Яна вярнулася на ўзровень вясны 2005 года.

01.06.2011 / 10:13

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з 1 чэрвеня 2011 г. вырасла на 2 працэнтныя пункты і складае цяпер 16% гадавых.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, чарговае павышэнне стаўкі рэфінансавання, а адпаведна і працэнтнай стаўкі па дэпазітах, накіравана на павелічэнне даходнасці па ўкладах у беларускіх рублях і ўзмацненне абароны рублёвых зберажэнняў у банках ад інфляцыі.

Галоўны банк краіны абяцае «і далей надаваць пільную ўвагу захаванасці і прывабнасці рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках».

Гэта чацвёртае павышэнне стаўкі рэфінансавання з пачатку гэтага года.

Папярэднія разы яна падвышалася 18 мая — на 1 працэнтны пункт (да 14%),

16 сакавіка — на 1,5 працэнтнага пункта (з 10,5 да 12%), а затым 20 красавіка — на 1% да 13% гадавых.

паводле БелаПАН