У Мінск едуць Абідаль, Насры, Бензема, Рыберы, Малуда
Ларан Блан вызначыўся са складам зборнай Францыі на матч з беларусамі.
26.05.2011 / 17:33
Галоўны трэнер зборнай Францыі Ларан Блан вызначыўся са складам каманды на таварыскія матчы са зборнымі Украіны і Польшчы, а таксама на гульню адборачнага турніру чэмпіянатуЕўропы-2012 са зборнай Беларусі.
Матч Беларусь — Францыя пройдзе 3 чэрвеня ў Мінску (пачатак у 21:45), кошт квіткоў ад 20 да 70 тыс. рублёў.
Склад зборнай Францыі выглядае наступным чынам:
галкіперы: Лларыс («Ліён»), Манданда («Марсэль»), Карасо («Бардо»);
абаронцы: Абідаль («Барселона»), Рэвеер («Ліён»), Рамі («Ліль»), Сахо (ПСЖ), Кабуль («Тотэнхэм»), Санья («Арсенал»), Эўра («Манчэстар Юнайтэд»);
паўабаронцы: Дыара («Бардо»), Дыабі («Арсенал»), Кабае («Ліль»), М’Віла («Рэн»), Насры («Арсенал»), Марцін («Сашо»), Матуідзі (
форварды Бензема («Рэал»), Гамейро («Лар’ян»), Ааро (ПСЖ), Малуда («Чэлсі»), Менез («Рома»), Рыберы («Баварыя»), Рэмі («Марсэль»), Н’Зогбія («Ўіган»), Вальбуэна («Марсэль»).