Чарговая акцыя «Стоп-бензін» — у дзень падаражэння паліва

Арганізатары мяркуюць правесці аўтапрабег па вуліцах гарадоў. Месца збору ў Мінску — паркоўка каля гіпермаркета Prostore па вуліцы Убарэвіча, 176.

20.05.2011 / 16:45

Аргкамітэт руху «За аўто!» распаўсюдзіў заяву, якая датычыцца акцый пратэсту ў дзень магчымага падаражання паліва.

«Шырокамаштабная акцыя «Стоп-бензін» з аўтапрабегам па вуліцах гарадоў пачнецца у дзень павышэнне кошту паліва! Месцы збору ўдзельнікаў па гарадах краіны будуць паведамлены пазней», пішуць у блогах.

Дата чарговага падаражання паліва пакуль што невядомая, але, па чутках, яно адбудзецца на працягу тыдня.

Віталь Несцераў