Школьніца з Слоніма стала «Міні-Міс Свету» +фота

15-гадовая Анастасія Шогіна перамагала на конкурсе «Little Miss and Mister World 2011».

17.05.2011 / 17:21

15-гадовая Анастасія Шогіна перамагала на конкурсе «Little Miss and Mister World 2011».

Пятнаццацігадовая Анастасія Шогіна, вучаніца 9-га класа СШ № 3 горада Слоніма, прывезла з прэстыжнага міжнароднага конкурсу прыгажосці «Little Miss and Mister World 2011», піша «Газета Слонімская».

Конкурс праходзіў з 1 па 10 мая ў турэцкім горадзе Бодрум. Пасля конкурсу Насця атрымала запрашэнне прадставіць Беларусь на падлеткавым конкурсе «Міс Сусвет», які пройдзе ў кастрычніку ў Маямі.