Андрэю Пачобуту выставілі афіцыйнае абвінавачванне

Цяпер афіцыйны статус Пачобута — абвінавачаны ў абразе і паклёпе на прэзідэнта РБ.

12.05.2011 / 17:43

12 траўня следчы Арсень Нікольскі паведаміў Андрэю Пачобуту і ягонаму адвакату Аляксандру Бірылаву аб сканчэнні следства.

Цяпер афіцыйны статус Пачобута — абвінавачаны ў абразе і паклёпе на прэзідэнта РБ. Журналіст і адвакат пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы. За абраза прэзідэнта закон прадугледжвае пазбаўленне волі да двух гадоў, за паклёп на прэзідэнта — да 4 год пазбаўлення волі.

Злачынства абласная пракуратура знайшла ў публікацыях журналіста ў LiveJournal і польскай «Газеце Выборчай».

Нагадаем, ад пачатку красавіка Андрэй знаходзіцца пад вартай у гродзенскім СІЗА № 1.