«Сапраўдны афіцэр не можа паварочвацца пятай кропкай да пятай калоны»

Сіняк на задніцы сведчыць пра тое, што міліцыянер спрабаваў збегчы з Плошчы? Піша Анатоль Лябедзька.

12.05.2011 / 14:40

Сяргей Лушчык. Афіцэр. Спецназавец. У судзе даў сведчанні, што належыць да катэгорыі пацярпелых 19 снежня 2010. Зразумела, што ад недружалюбных рук «змоўшчыкаў!».

У якасці доказу гатовы быў прадаставіць сваю прабачце, задніцу, сапсаваную гематомай. Пры гэтым, праўда, нябачную для вачэй судмедэкспертаў. Пасля такіх адкрыццяў, намесніка камандзіра роты трэба гнаць у шыю з элітнага падраздзялення. Метка на заднім месцы, калі такая мела месца быць, сведчыць толькі пра тое, што яна магла быць атрымана пры спробе рэціравацца з поля бою. Сапраўдны афіцэр не можа паварочвацца пятай кропкай да пятай калоны. Ніколі! Ні пры якіх умовах,

напісаў Анатоль Лябедзька ў сваім фэйсбуку.