Пытанне аб увядзенні ў Беларусі падатку на бяздзетнасць канчаткова знята з парадку дня

12.05.2011 / 11:49

Пра гэта заявіла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка сёння на online канферэнцыі, прысвечанай Дню сям’і, якая праходзіць адначасова на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

«Дадзенае пытанне разглядацца не будзе», — падкрэсліла спецыяліст.

Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года ў краіне налічвалася каля 2,7 млн. сем’яў, з іх 45% маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (па перапісу 1999 года — 56% сем’яў). Пры гэтым 5% сем’яў выхоўваюць траіх і больш дзяцей.