«Белтэлекам» зніжае з 20 красавіка кошт перадачы дадзеных для інтэрнэт-аператараў на 25%

19.04.2011 / 10:06

«Белтэлекам» з 20 красавіка зніжае кошт доступу да сеткі Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання для аператараў перадачы дадзеных на 25%.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага аператара сувязі.

«Гэтая мера праводзіцца з мэтай забяспечыць для ўсіх аператараў роўныя ўмовы працы на рынку, каб спажывец у выніку атрымаў ад іх выгадныя тарыфы і прапановы па доступе ў інтэрнэт», — растлумачылі ў прэс-службе.