Справу Ірыны Халіп разгледзіць суд Заводскага раёна Менска

18.04.2011 / 15:03

Разам з Ірынай Халіп па гэтай справе праходзяць сустаршыня ствараемай Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павал Севярынец і кіраўнік выбарчага штаба былога кандыдата Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў.

Справа толькі паступіла ў суд. Дата яшчэ не прызначаная.

Халіп, Марцалеў і Севярынец абвінавачваюцца паводле крымінальнага артыкула «ўдзел у дзеяннях або арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак».

Севярынец і Марцалеў знаходзяцца ў турме КДБ. Халіп — пад хатнім арыштам.