Пракаповічу зрабілі найскладанейшую аперацыю на сэрцы

Яму замянілі сардэчны клапан.

13.04.2011 / 16:41

Старшыня Нацбанка Пётр Пракаповіч зараз знаходзіцца ў РНПЦ «Кардыялогія». Не так даўно Пятро Пятровіч перанёс найскладанейшую аперацыю на сэрцы.

«Так, гэта праўда, што ў нас ляжыць Пятро Пракаповіч, — пацвердзіў інфармацыю дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра „Кардыялогія“, акадэмік Аляксандр Мрочак. — Аперацыя была складанай. Яму замянілі клапан. Але ўсё прайшло ўдала»

Да панядзелка Пятро Пракаповіч яшчэ сапраўды будзе знаходзіцца ў РНПЦ. А пасля выпіскі ён адправіцца на рэабілітацыю ў Аксакаўшчыну.