Аператары кабельнага тэлебачання выключылі на суткі забаўляльныя каналы

У сувязі з жалобай у Мінску.

13.04.2011 / 13:27

Па інфармацыі Мінскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак (МЦІС), у сувязі з жалобай у Мінску прыпыненана трансляцыя наступных каналаў — «Камедыя ТВ», «Ля-мінор ТВ», «Zee TV», «FOX Life», «ТНТ», «Жест», «VH1», «ВТВ», «БелМузТВ».

З падобнай заявай выступіла інтэрнэт-тэлебачанне ZALA. Яно таксама спыніла вяшчанне музычных і забаўляльных каналаў на суткі.

«Космас-ТВ» абмежаваўся адключэннем музычных каналаў.

ВН