Галандцы збудуюць у Мінску пяцізоркавы «Хілтан»
Ён размесціцца на рагу вуліц Леніна і Кірава.
07.04.2011 / 13:27
Мінгарвыканкам склаў інвестыцыйную дамову з кампаніяй з Нідэрландаў на будаўніцтва гасцінічнага комплексу.
Аб’ём інвестыцый — каля $60 мільёнаў.
Гасцінічны комплекс 4–5 зорак будзе размешчаны на рагу вуліц Кірава і Леніна. Ён будзе пабудаваны да чэмпіянату свету па хакеі і адкрыецца ў 2014 годзе.
Сёння ж была заключаная эксклюзіўная дамова з найбуйнейшым сусветным брэндам Hilton.Гатэль будзе мець менавіта такую назву.