Чыноўнікаў абавяжуць адказваць на э-мэйлы грамадзянаў, прыватнікаў — не

Гэта прадугледжвае законапраект аб зваротах грамадзян, прыняты ў першым чытанні.

06.04.2011 / 11:19

Гэта прадугледжвае законапраект аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, прыняты палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.

Як растлумачыў дэпутат Яўген Мельнікаў, законапраект прадугледжвае, што электронныя звароты на афіцыйныя сайты дзяржаўных арганізацый падлягаюць абавязковаму разгляду ў тыя ж тэрміны і ў тым жа парадку, як і іншыя выгляды зваротаў. Калі электронныя лісты паступаюць на сайты іншых арганізацый, у тым ліку камерцыйных, то рашэнне пра неабходнасць даваць на іх адказ ці праігнараваць будзе прымаць кіраўнік арганізацыі, паведамляе агенцтва БелТА.

СГ