«Паміж-9» выходзіць з крызісу

04.04.2011 / 13:22

7 красавіка ў кнігарні «логвінаЎ» пройдзе прэзентацыя 9-га нумару часопіса «Паміж», які выдаюць навучэнцы Беларускага Калегіюму.

Падчас прэзентацыі са сваімі творамі і перакладамі выступяць Андрэй Пакроўскі, Кірыл Дубоўскі, Анка Упала, Наталля Давыдоўская, Павел Анціпаў, Максім Казакоў, Міхаіл Бараноўскі, Наста Манцэвіч, Сяргей Сакума, Ірына Барысевіч і іншыя.

На вечарыне таксама адбудзецца ўручэнне дыпломаў выпускнікам Беларускага Калегіюму. Ганаровую місію выканаюць яго кіраўнікі Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч.

Пачатак вечарыны: 19.00

Адрас кнігарні «логвінаЎ»: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а.