У найбліжэйшыя суткі днём мінус 1 — плюс 5°С

15.03.2011 / 15:01

Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, 16 сакавіка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, па поўначы да мінус 10°С; днём мінус 1 — плюс 5°С.

У Мінску 16 сакавіка пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–6°С, днём плюс 1–3°С.

У наступныя двое сутак, 17–18 сакавіка, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі 18 сакавіка ў паўднёва-заходніх раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С, месцамі па паўночным усходзе мінус 10–15°С; днём ад мінус 1°С па паўночным усходзе да плюс 7°С па паўднёвым захадзе.