«Вялікай васьмёрцы» не ўдалося дамовіцца пра ваенную інтэрвенцыю ў Лівію

15.03.2011 / 11:34

Краінам вялікай «васьмёркі» не атрымалася прыйсці да згоды з нагоды магчымага ваеннага ўмяшання ў сітуацыю ў Лівіі, заявіў кіраўнік МЗС Францыі Ален Жупе ў аўторак у эфіры радыёстанцыі «Еўропа-1».

Па словах Жупе, яму не ўдалося пераканаць у неабходнасці такога ўмяшання міністраў замежных спраў краін «васьмёркі», якія напярэдадні прыбылі ў Парыж для ўдзелу ў міністэрскай сустрэчы G8.

З сярэдзіны лютага ў Лівіі праходзяць народныя выступы з патрабаваннем сыходу Муамара Кадафі, які кіруе краінай ужо больш за 40 гадоў. Міжнародныя арганізацыі заяўляюць аб тысячах ахвяр сутыкненняў з сіламі бяспекі і замежнымі наёмнікамі.

«Вялікая васьмёрка» аб’ядноўвае ўлады Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, Расіі, ЗША, Францыі і Японіі.