Андрэя Саннікава будзе бараніць адвакат Марына Кавалеўская

12.03.2011 / 18:22

Як паведаміла сайту charter97.org Ала Уладзіміраўна Саннікава, нарэшце, удалося знайсці адваката, які пагадзіўся абараняць кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.

Нагадаем, што ранейшага адваката Андрэя Саньнікава Паўла Сапелкі пазбавілі ліцэнзіі Мінюста. Цяпер палітвязьня будзе абараняць адвакат Марына Кавалеўская з юрыдычнай кансультацыі Фрунзенскага раёна Мінска.