Дзяржава гатовая прадаць долю МТС

11.03.2011 / 14:50

Па словах міністра сувязі і інфармацыі Беларусі Мікалая Панцялея, дзяржава гатовая прадаць долю МТС.

«Калі будзе прапанаваная цана, ад якой будзе немагчыма адмовіцца, дзяржава прыме станоўчае рашэнне па гэтым пытанні», — сказаў Панцялей.

Нагадаем, беларускі бок атрымаў кантрольны пакет акцый МТС з моманту рэгістрацыі гэтай кампаніі ў красавіку 2002 года. Першапачаткова 51 працэнт мела ўнітарнае прадпрыемства «Міжгародняя сувязь», а пасля яго далучэння да «Белтэлекаму» апошні стаў уладальнікам кантрольнага пакета акцый.