Гуканні вясны па-ўкраінску — 3 сакавіка

02.03.2011 / 15:58

3 сакавіка ў кнігарні «логвінаЎ» часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» пры ўдзеле культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» адзначае ўкраінскую літаратурную Масленіцу.

Гукаць вясну ўкраінскай паэзіяй і нават прозай запрошаныя:

Андрэй Хадановіч,

Валеры Стралко,

Уладзімір Арлоў,

Марыя Мартысевіч,

Вера Бурлак,

Віталь Рыжкоў,

Таццяна Урублеўская,

Андрэй Адамовіч,

Сяргей Прылуцкі

і іншыя.

Гуканні пачнуцца, а 19-й па адрасе: пр. Незалежнасці, 37А.