У Рыа-дэ-Жанейра гарыць склад з карнавальнымі касцюмамі

07.02.2011 / 15:17

У Рыа-дэ-Жанейра гараць майстэрні, у якіх захоўваюцца касцюмы і дэкарацыі для сусветнавядомага бразільскага карнавала.

Пажар пачаўся каля 07.00 паводле мясцовага часу, на месца здарэння ўжо выехалі 15 пажарных разлікаў.

Штогод карнавал, што праходзіць у Рыа, з’яўляецца самым наведвальным святам у Бразіліі.

У 2011 годзе карнавал пройдзе з 5 па 8 сакавіка.