27 студзеня — слуханні па Беларусі ў Сенаце ЗША

27.01.2011 / 11:38

У Падкамітэце па еўрапейскіх справах верхняй палаты Кангрэсу ЗША 27 студзеня пройдуць слуханні па сітуацыі ў Беларусі.

Асноўнымі дакладчыкамі слуханняў будуць кіраўнік уплывовай амерыканскай недзяржаўнай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмэр і дырэктар «Свабоднага тэатру» Наталля Каляда.