Кастусёву не дазволілі выехаць у Варшаву

12.01.2011 / 15:18

Следчы КДБ Беларусі не дазволіў экс-кандыдату ў прэзідэнты Рыгору Кастусёву выехаць у Варшаву для ўдзелу ў канферэнцыі, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі.

«Былы кандыдат у прэзідэнты зьяўляецца адным з падазраваных па справе 19–20 снежня (аб масавых беспарадках) і без дазволу следчага не мае права выяжджаць за межы Беларусі», — адзначылі ў прэс-службе Партыі БНФ.

Партыю БНФ на канферэнцыі ў Варшаве будзе прадстаўляць яе старшыня Аляксей Янукевіч. У сустрэчы возьмуць удзел беларускія і польскія палітыкі, а таксама сваякі арыштаваных.