Адміністрацыя прэзідэнта: Раманчуку прыснілася

13.12.2010 / 20:56

У чыноўнікаў прэзідэнцкай адміністрацыі выклікае усмешку заява, што супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта прапанавалі Яраславу Раманчуку пасаду прэм’ер-міністра альбо віцэ-прэм’ера па справах правядзення эканамічных рэформ і каардынацыі іх. Пра гэта Еўрарадыё заявіў супрацоўнік прэс-службы Адміністрацыі.

Супрацоўнік прэс-службы: «А чаму адразу не прэзідэнта? Калі б не выбары, то яму б прыснілася, што яму пасаду прэзідэнта адразу прапанавалі?! Можаце сказаць так: «Супрацоўнік прэс-службы прэзідэнта адрэагаваў на гэтыя заявы з усмешкай».