Польшча адмяняе патрабаванне аб дазволе на працу для беларусаў

З 1 студзеня 2011 года.

13.12.2010 / 17:58

З 1 студзеня 2011 года грамадзяне Беларусі, Расіі, Грузіі, Малдовы і Украіны змогуць працаваць у Польшчы без дазволу на працу.

Міністр працы Польшчы Іаланта Федак падпісала распараджэнне, паводле якога іншаземцы будуць працаваць у краіне толькі на аснове дакумента ад працадаўцы. Афармляць дазвол на працу не патрабуецца.

Працадаўца павінен паведаміць пра намер працаўладкаваць грамадзяніна адной з гэтых краін у ўправа працы таго ці іншага рэгіёну і зарэгістраваць там заяву аб прыёме іншаземца на працу.