Лявон Вольскі будзе назіральнікам

Рокер паказаў прыклад грамадзянскай пазіцыі.

13.12.2010 / 14:06

Рокер паказаў прыклад грамадзянскай пазіцыі.

«Галасаваць, канечне, буду, — расказаў ён у інтэрв'ю Tut.by. — Апроч гэтага? літаральна на днях праваабаронцы запрасілі мяне пабыць назіральнікам на выбарах. Такое ж жаданне выказалі Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Андрэй Хадановіч… Думаю набяром з дзясятак вядомых творчых асобаў, якія на дзень апануюць некалькі выбарчых участкаў».

Вольскі таксама адзначыў, што не ўдзельнічае ў кампаніі падтрымкі ніводнага кандыдата, бо апазіцыя не вылучала адзінага.

Мікола Бугай