Яшчэ адзін сталічны бомж стаў ахвярай марозу

02.12.2010 / 13:45

Пракуратура Заводскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці невядомага мужчыны, труп якога быў знойдзены 1 снежня на вуліцы Цэнтральнай.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, загінулы, як мяркуецца, бомж, узрост — 55–60 гадоў. Паводле папярэдніх звестак, мужчына памёр ад пераахаладжэння.