За суботу-нядзелю ў Мінску затрымалі 50 кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення

29.11.2010 / 14:44

а 20 кіроўцаў не мелі права кіраваць транспартным сродкам.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, за мінулыя выхадныя ў сталіцы зарэгістравана 170 дарожна-транспартных здарэнняў, 8 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 8 чалавек атрымалі траўмы.

За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху прыцягнуты да адказнасці 277 кіроўцаў, за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў — 117. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 189 пешаходаў-парушальнікаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН