Гамон. Жаночае адзенне рэкламуе андрагін

Ён мужчына, але выглядае як жанчына.

29.11.2010 / 10:38

Каноны прыгажосці, як і свет моды, пастаянна мяняюцца. Андрэй Пеіч — мужчына з андрагіннымі рысамі. На першы погляд, ніхто не сказаў бы, што гэта мужчына. Тонкім рысам ягонага твару могуць пазайздросціць многія жанчыны.

Яму 19 гадоў, і яго кар’ера набірае тэмпы, што ніяк не было б магчымым, напрыклад, у 1980-х. Ён рэкламуе жаночае адзенне, і робіць тое ў жаночым стылі.