Лідар камуністаў Украіны мае маёнтак плошчай 1,5 гектара

28.11.2010 / 17:29

Лідар Камуністычнай партыі Украіны Пятро Сіманенка жыве ў раскошным маёнтку пад Кіевам, у вёсцы Горанка. Гэта раскапалі журналісты ўкраінскага канала «1+1».

Плошча маёнтка складае паўтара гектара. Здымачную групу туды не пусцілі, але яны з суседняй гары знялі сям'ю лідара камуністаў, якая абыходзіла свае ўладанні. Лідар камуністаў нядаўна разышоўся з жонкай і ажаніўся з маладой журналістачкай.

Сам будынак Сіманенкі гіганцкі, як палац. Адна зямля пад ім каштуе каля 1,5 мільёна даляраў.

Мікола Бугай