У Мінску знойдзены буйны арсенал боепрыпасаў часоў вайны

15.11.2010 / 13:43

У Мінску на вуліцы Рагачоўскай 12 лістапада пры правядзенні земляных работ знойдзены буйны арсенал боепрыпасаў часоў Другой сусветнай вайны.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, група размініравання в/ч 5448 унутраных войск абясшкодзіла 53 артылерыйскія снарады, 24 мінамётныя міны, дзве гранаты Ф-1, два артылерыйскія ўзрывальнікаў і 1.837 патронаў калібру 7,62 мм.

У гэты ж дзень у вёсцы Ураджайная Мінскага раёна падчас правядзення земляных работ былі знойдзены 35 артылерыйскіх снарадаў, 13 узрывальнікаў і дзве гранаты Ф-1. Боепрыпасы абясшкоджаны групай размініравання адной з часцей узброеных сіл.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН