Кнігу Бахарэвіча выдалі ў Германіі

Раман «Сарока на шыбеніцы» выйшаў у выдавецтве «Leipziger Literaturverlag».

29.10.2010 / 14:10

У нямецкім выдавецтве «Leipziger Literaturverlag» выйшла «Сарока на шыбеніцы» Альгерда Бахарэвіча.

Пераклаў раман Томас Вайлер.

Сёння аўтар працуе над «Малой медычнай энцыклапедыяй Бахарэвіча», артыкулы да якой публікуюцца на сайце радыё «Свабода». А таксама перакладае сучасны нямецкі раман, аўтара якога пакуль не раскрывае.

Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Аўтар кніг «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў», «Ніякай літасьці Валянціне Г.», «Праклятыя госьці сталіцы» і іншых. Жыве ў Гамбургу (Германія).

КМ