Прастудныя вірусы могуць актывізавацца ў самы бліжэйшы час

15.10.2010 / 09:55

У панядзелак, 11 кастрычніка, колькасць захварэлых на прастуду зноў павялічылася — да 5 тысяч чалавек, што, на думку спецыялістаў, можа сведчыць пра магчымую актывізацыю захваральнасці ў бліжэйшы час.

У сувязі з гэтым медыкі лічаць неабходным нагадаць, што чалавек з сімптомамі ВРВІ з'яўляецца актыўным распаўсюджвальнікам інфекцыі, а таму павінен заставацца дома і максімальна скараціць кантакты з іншымі людзьмі.