Старэнькі пенсіянер памёр у грыбах

11.10.2010 / 15:25

Органы пракуратуры праводзяць праверку па факце смерці ў Мінску ў лясным масіве ў раёне 1-га Зарэчнага завулка мужчыны.

Труп быў знойдзены вечарам 7 кастрычніка. Пры сабе мужчына меў пакет з грыбамі.

Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад ішэмічнай хваробы сэрца. Асоба памерлага ўстанаўліваецца.