Нобель-2010 па фізіцы — за графен

05.10.2010 / 16:03

Сёлетнюю Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі два народжаныя ў Расіі фізікі з Манчэстэрскага ўніверсітэта, Андрэй Гейм і Канстанцін Навасёлаў, за стварэнне графена і доследы над ім.

Графен- монаатамны пласт вугляроду. Гэты матэрыял выяўляе вялікую колькасць унікальных уласцівасцяў, якія можна вытлумачыць толькі ідэямі квантавай фізыкі. У прыватнасці, графен лічыцца самым трывалым матэрыялам на зямлі. Графен праводзіць электрычны ток і адначасова з’яўляецца празрыстым.

Варта адзначыць, што Андрэй Гейм стаў лаўрэатам «шнобеля» ў 2000 годзе, калі ён атрымаў яго разам з адным брытанскім фізікам за доследы, у якіх яны ўзнялі жабу ў паветра пры дапамозе магнітаў.