У Беларусі ў бліжэйшы час з’явіцца пасол Еўрасаюза

17.09.2010 / 11:32

Цяпер праходзіць аб'яўлены Еўракамісіяй конкурс на замяшчэнне названай пасады. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Падача дакументаў на конкурс па замяшчэнню пасады пасла ЕС у Беларусі завяршылася 10 верасня. Цяпер у Бруселі праходзяць унутраныя працэдуры ацэнкі кандыдатур. Як адзначылі ў прадстаўніцтве, удзел у конкурсе маглі прыняць не толькі чыноўнікі Еўракамісіі і Савета ЕС, але і дыпламаты з краін Еўрасаюза.

Цяпер прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ўзначальвае Часовы павераны ў справах ЕС Жан-Эрык Хольцапфель. Рашэнне аб назначэнні пасла звязана з уступленнем у сілу Лісабонскага дагавора і фарміраваннем Еўрапейскай службы знешняга дзеяння.