Германія заняла першае месца па продажах аўтамабіляў у Еўропе

За жнівень там прадалі больш за 200 тысяч легкавых машын.

16.09.2010 / 11:21

Па выніках жніўня 2010 году Германія заняла першае месца ў Еўропе па колькасці прададзеных легкавых аўтамабіляў. Там было рэалізавана 200 тысяч аўтамабіляў. Другое месца ў Расіі — 170 тысяч машын. Тройку лідараў замыкае Францыя, якая рэалізавала 105,2 тысячы аўтамабіляў.