Выбух на вайсковым палігоне -- пацярпелі чатыры салдаты

16.09.2010 / 09:23

15 верасня на адным з беларускіх вайсковых палігонаў падчас падрыхтоўкі тактычнага поля да правядзення стрэльбаў адбыўся самаадвольны выбух выбуханебяспечнага прадмета.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, у выніку НЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі чацвёра вайскоўцаў. Пацярпелым у аператыўным парадку аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога. Цяпер іх жыццю нічога не пагражае.

Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца камісіяй Міністэрства абароны і следчай групай Беларускай ваеннай пракуратуры.