Метэарыт за мільён еўра

08.09.2010 / 11:30

У мінулую сераду на Брытанскія выспы ўпаў метэарыт, і цяпер жыхары шукаюць хоць якія-небудзь яго фрагменты. Рэч у тым, што кожны ягоны кавалак навукоўцы ацэньваюць у 20 разоў даражэй за аналагічны кавалак золата. «Кошт» гэтага метэарыта ацэньваецца ў мільён еўра, таму брытанцы, а асабліва жыхары Паўночнай Ірландыі (менавіта тут метэарыт і ўпаў) занятыя пошукам хаця б яго частак. У 1999 выпадкова знойдзены кавалачак метэарыта ўжо быў прададзены ў прыватную калекцыю за 130 тысяч даляраў.