У Аўстраліі адбыўся забег ракаў

02.09.2010 / 15:26

Аўстралійцы вынайшлі новы від забавы — цяпер ў штаце Куінслэнд праводзяцца забегі сярод ракаў, якія маюць пераадолець метровую дыстанцыю. Рака папярэдне можна купіць на спецыяльным аўкцыёне, а пасля заявіць яго на ўдзел у забегу. Арганізатары кажуць, што ракі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку. Адзіная праблема, звязаная з забегам, гэта тое, што нават натрэнераваныя ракі абсалютна непрадказальныя ў сваіх паводзінах: яны могуць «пабегчы» наперад, а могуць — назад, а часам увогуле стаяць на месцы. Забегі ракаў суправаджаюцца народным гуляннем — з прысмакамі і жывой музыкай.