Танныя лекі выратуюць сардэчнікаў

30.08.2010 / 15:42

Лекі пад назвай івабрадзін, якія ўжо выкарыстоўваюцца ў Вялікабрытаніі для лячэння стэнакардыі, змогуць выратаваць тысячы сардэчнікаў. Івабрадзін зніжае хуткасць сэрца, але пры гэтым крывяны ціск застаецца нязменным. А ў хворых на стэнакардыю лекі зніжаюць працэнт смяротнасці на 26 працэнтаў. З іншага боку прымаць іх можна толькі пры вельмі сур’ёзных захворваннях — затое каштуе івабрадзін усяго 2 даляры.