Праходкі па яўрэйскай Гародні

Цэнтральная тэма чарговага нумара «АРХЭ» — сляды яўрэйскага жыцця ў Гародні.

23.08.2010 / 13:10

Адна з цэнтральных тэмаў чарговага нумара месячніка «ARCHE» — сляды яўрэйскага жыцця ў Гародні.

Па-беларуску і па-англійску друкуецца Праваднік па яўрэйскай Гародні з ілюстрацыямі.

Аднак па аб'ёме тэкстаў пераважаюць працы з гісторыі беларускай мовы мову. У нумары часопіса друкуюцца дзве фундаментальныя кнігі па гэтым пытанні: «Праблемы фармавання беларускай мовы» Юрыя Шэраха і «Заходнеруская канцылярская мова Вялікага Княства Літоўскага» Крысціяна Швейгарда Станга.

Сярод займалак — даследаванне кулінарных прыхільнасцяў Уладзіміра Леніна.

З цікавага для аматараў гісторыі — аналіз памылак у «Вялікім гістарычным атласе Беларусі», які робяць Алег Латышонак і Генадзь Семянчук.

КМ