Калі галава баліць ад... ежы

23.08.2010 / 11:40

Выклікаць пульсуючы галаўны боль могуць біягенныя аміны (біялагічна актыўныя рэчывы), якія ўтрымліваюцца ў воцаце, маянэзе, гарчыцы, вэнджанай свініне.

Тырамін (адзін з біягенных амінаў) прысутнічае ў сыры, алкагольных напоях, шакаладзе. Ён выклікае павышаны артэрыяльны ціск, што суправаджаецца тупым галаўным болем. Узмацняльнік смаку глутамат натрыю, які дадаюць у булённыя кубікі, растваральныя супы, комплексныя заправы таксама можа стаць прычынай галаўнога болю. У адчувальных людзей справакаваць моцны пульсуючы боль у скронях можа нітрыт, які дадаюць у каўбасы і сасіскі для надання ім прыемнага ружовага адцення. Ні для каго не сакрэт, што кава выклікае звужэнне сасудаў, аднак з часам прыводзіць да іх расшырэння. Таму раптоўная спроба адмовіцца ад любімага напою можа суправаджацца галаўным болем.