У Беларусі будзе наладжаны выпуск армянскіх каньякоў

23.08.2010 / 09:27

У Беларусі будзе адкрыты філіял армянскага завода па выпуску каньякоў. Такая дамоўленасць дасягнута 21 жніўня ў час наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Ерэванскага завода па вытворчасці каньячнай прадукцыі і размовы з кіраўніком канцэрна «Мульты Груп» Гагікам Царукянам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

«Нам важна, каб у Беларусі рабіўся добры каньяк», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка ў часе знаходжання ў Арменіі наведаў шэраг прадпрыемстваў прамысловасці і гандлю ў Ерэване.