У Магілёве 22-гадовы хлопец выкінуў сабутэльніка з балкона

16.08.2010 / 14:31

Справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства) распачата пракуратурай Кастрычніцкага раёна Магілёва ў дачыненні да 22-гадовага мясцовага жыхара.

Як паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці, ён падазраецца ў тым, што 15 жніўня, будучы ў гасцях у свайго 52-гадовага знаёмага, пасля распівання спіртных напояў падчас сваркі выкінуў гаспадара з балкона чацвёртага паверха. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.