Пасажыраў электрычкі «Маладзечна-Мінск» эвакуявалі праз паведамленне аб выбухоўцы

11.08.2010 / 11:31

Пасажыры электрацягніка «Маладэчна-Менск» былі эвакуяваныя з-за паведамленьня пра тое, што ў цягніку закладзенае выбуховае прыстасаваньне.

На станцыі «Ждановічы» былі эвакуяваныя сто пасажыраў. Аднак падчас праверкі міліцыянты не знайшлі ў цягніку выбуховага прыстасаваньня.

Міліцыянты патлумачылі, што паведамленьне аб тым, што адбудзецца «нешта страшнае» паступіла дзяжурнай чыгуначнай станцыі ад 27-гадовай жыхаркі вёскі Краснае Маладэчанскага раёна. Дзяжурная перадала інфармацыю супрацоўнікам транспартнай міліцыі, сказаўшы пры гэтым, што, магчыма, цягнік можа быць замінаваны.