Крымінальная справа супраць Тарэсы Собаль спыненая

за адсутнасцю ў яе дзеяннях складу злачынства.

12.07.2010 / 12:26

Справа супраць старшыні Івянецкага аддзелу непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі спыненая за адсутнасцю ў яе дзеяннях складу злачынства.

З Тарэсы Собаль знятыя ўсе абвінавачванні. Следства прызнала, што яна ні ў чым не вінаватая і ніякіх злачынстваў на пасадзе дырэктара Дома Польскага ня здзейсніла.

Следства падазравала Тарэсу Собаль, згодна з другой часткай артыкулу 210 Крымінальнага кодэксу, у «злоўжыванні службовым становішчам»: у 2004 годзе яна атрымала грашовую дапамогу ад кіраўніцтва СПБ — 600 тысяч рублёў.