In memoriam. Д-р Анатоль Бразоўскі

09.07.2010 / 22:50

Памёр даўні падпісчык «Нашай Нівы» у Аўстраліі д-р Анатоль Бразоўскі. Выказваем спачуванні ягонаму сыну Алесю, іншым родным, сябрам. Шкада, што пасля спадара Анатоля ў яго сям’і не застаецца болей нікога, хто падпісаўся б на «НН». Дзякуй Вам, доктару Анатоль, за вернасць падпісчыка беларускай газеты. Хай далёкая зямля будзе Вам пухам.

Рэд.